Кацярына Сасім

Дата нараджэння: 4 снежня

Дата затрымання: 6 ліпеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Кацярына Аляксандраўна Сасім была затрымана на пачатку ліпеня 2022 года ў межах Крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Таксама яе абвінавацілі ў тым, што яна нібыта зарэгістравалася ў плане "Перамога".

Да суда ўтрымлівалася ў СІЗА-1.

14 лістапада 2022 г. палітзняволеную прызналі вінаватай і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ. Кацярыну вызвалілі ў зале суда да накіравання ў месца адбывання пакарання.

24 лютага 2023 г. МУС уключыла Кацярыну ў "спіс экстрэмістаў".

У вымушанай эміграцыі. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»