Яўген Збароўскі
Дата нараджэння: 15 лютага 1994
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
ч. 1 арт. 333 Крымінальнага кодэкса — Незаконны абарот моцнадзейных ці атрутных рэчываў
Вынік суда: 8 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Собалеў Ігар
Яўгена Збароўскага напрыканцы чэрвеня 2022 года ўнеслі ў “спіс тэрарыстаў”. Крымінальная справа 28-гадовага Збароўскага не зусім звычайная: яго абвінавацілі адразу па 9 артыкулах Крымінальнага кодэкса, а сам судовы працэс доўжыўся з 14 лютага па 2 чэрвеня, амаль чатыры месяцы.
Справу разглядаў суддзя Ігар Собалеў.
У адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 Крымінальнага кодэкса па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання прызначаных яму пакаранняў канчатковы вырак: пазбаўленне волі тэрмінам на 8 гадоў ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Утрымліваўся ў гродзенскім СІЗА. Актуальнае месцазнаходжанне ўдакладняецца.
"Тэрарыста" з Мазыра асудзілі на восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму