Яўген Пальчык
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 8 студзеня 1993
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Варакса Юлія
Яўген Леанідавіч Пальчык - настаўніка фізкультуры школы ў Крупках. Яго асудзілі паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
Суддзя Юлія Варакса ў судзе Маскоўскага раёна Мінска 15 сакавіка 2024 году пастанавіла асудзіць мужчыну на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі"). Акром гэтага, Пальчык мусіць выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічынь (4000 рублёў). Таксама ён мусіць кампенсаваць маральную шкоду пацярпеламу ў памеры 1000 рублёў і дзяржпошліну — 120 рублёў. Таксама прымусова ў яго забралі тэлефон, які нібыта з'яўляецца рэчыўным доказам.
Да суда Яўген знаходзіўся пад вартай: яго вызвалілі пасля абвяшчэння прысуду.
5 красавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
5120 рублёў і паўтара года "хатняй хіміі": настаўніка фізкультуры асудзілі за каментар