Яўген Комбуль

памочнік машыніста

Палітвязень

Дата нараджэння: 19 траўня 1985

Дата затрымання: 20 лістапада 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
арт. 309 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Семянчук Аляксандр

Пракурор: Тарасюк Марына, Ціхановіч Алена

Месца зняволення: ПК № 1

Яўген Міхайлавіч Комбуль — памочнік машыніста з Брэста. Быў затрыманы 20 лістапада 2020 года па справе аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў у Брэсце. Яму былі прад'яўлены абвінавачванні па ч. 1 і 2 арт. 339 КК (Хуліганства) і па арт. 309 КК (Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін).

Эпізоды, якія ставіліся ў віну Комбулю:

  • вывешванне манекена (лялькі-пудзілы) з надпісамі «АМАП»;
  • размяшчэнне на праезнай частцы дарогі і падпал трох аўтамабільных колаў;
  • пашкоджанне шкла ў памяшканні аддзялення міліцыі на суму 160 рублёў;
  • усталяванне на чыгуначных шляхах металічнага провада, з прычыны чаго электрацягніку быў пададзены сігнал аб спыненні.

18 траўня 2021 г. Яўген асуджаны судом Ленінскага раёна Брэста на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Судзяць дзясятак берасцейцаў за блакаванне чыгункі, пудзілы і падпалы аўтапакрышак

У судзе Ленінскага раёна Берасця 13 красавіка працягнуўся разгляд крымінальнай справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэксу), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 арт. 339 — хуліганства, здзейсненае групай асоб).

 

«Вашыя праблемы да яек нейкае дачыненне маюць?" Як праходзіць допыт сведак па берасцейскай справе пудзілаў-рэек

У судзе Ленінскага раёна Берасця 20 красавіка працягнуўся разгляд крымінальнай справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэксу), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 арт. 339 — хуліганства, здзейсненае групай асоб).

Да 5 гадоў калоніі. Вынесены прысуд 10 берасцейцам па справе "пудзілаў-рэек"

У судзе Ленінскага раёна Берасця 18 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэксу), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 арт. 339 — хуліганства, здзейсненае групай асоб) і падпал аўтапакрышак.

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»