Яўген Банцэвіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 27 траўня 1993

Дата затрымання: 4 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 4 лістапада 2021

Дата вызвалення: 20 кастрычніка 2023

Яўген Віктаравіч Банцэвіч быў асуджаны па артыкуле аб абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксу) на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").

З 4 лістапада 2021 года пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 55.

Вядома, што 30 кастрычніка 2022 г. палітвязня затрымлівалі на "хіміі".

Па падліках праваабаронцаў мусіў выйсці на волю восенню 2023 г. 

22 затрыманыя: што цяпер вядома пра пераслед палітзняволеных "хімікаў"

Раніцай у нядзелю, 30 кастрычніка, адразу ў некалькі папраўчых установаў прыехалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу і АМАПу. Асуджаных выклікалі на допыты, праводзілі ператрусы, правяралі тэлефоны, а потым некаторых затрымлівалі. Па інфармацыі праваабаронцаў, мінімум дзевяць чалавек ужо асудзілі па адміністрацыйных пратаколах да арышту, яшчэ дзве жанчыны чакаюць суд. Сілавікі пагражалі палітвязням не толькі адміністрацыйнымі справамі, але і крымінальнымі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»