Ян Нікішкін

Дата нараджэння: 9 жніўня 1994

Дата затрымання: 30 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 10 снежня 2022

Суддзя: Касцюкевіч Анжэла

Ян Антонавіч Нікішкін — фігурант крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак). Быў затрыманы 30 жніўня 2021 года, асуджаны на 15 сутак па арт. 19.1 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Але пасля арышту на волю не выйшаў, яго ўзялі пад варту па крымінальнай справе і змясцілі ў СІЗА.

31 снежня 2021 суд прызнаў Яна вінаватым паводле арт. 342 КК і прызначыў яму 1 год і 6 месяцаў зняволення.

У сярэдзіне красавіка 2022 г. палітвязня этапавалі з СІЗА-1 у бабруйскую калонію № 2.

Ян цалкам адбыў пакаранне і 10 снежня 2022 г. выйшаў на волю.

У апошні дзень 2021 года юнака пазбавілі волі за ўдзел у двух маршах і абразу Лукашэнкі

У апошні дзень 2021 года, 31 снежня, судом Заводскага раёна г. Мінска разгледжана крымінальная справа ў адносінах палітвязня Яна Нікішкіна, 1994 года нараджэння, абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»