Ягор Пракапчук

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 12 кастрычніка 2001

Дата затрымання: 19 жніўня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата вызвалення: 4 красавіка 2024

Суддзя: Філонік Вера

Ягор Вітальевіч Пракапчук быў затрыманы ў Брэсце 19 жніўня разам з бацькам Віталём

Абвінавачаны ў межах справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у масавых беспарадках".

10 сакавіка 2021 года ў судзе Маскоўскага раёна Брэста Ягору і яшчэ 8 іншым фігурантам гэтай крымінальнай справы вынеслі прысуды. Ягор Пракапчук атрымаў чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Праваабаронцам стала вядома, што 6 студзеня 2022 адміністрацыя калоніі змясціла Ягора ў штрафны ізалятар на тыдзень. Але прычыны сваякам не паведамілі. Вядома, што ён хварэў і нават быў на бальнічным. На той момант палітвязень толькі нядаўна выйшаў з ШІЗА пасля папярэдняга арышту — гэта ўжо трэці раз, калі яго каралі "суткамі" ў ізалятары.

Адбываў тэрмін у ПК № 22

Вызвалены 4 красавіка 2024 г. 

Повязь кратамі: якія сем’і апынаюцца ў турмах. Частка першая

15 лютага ў Беларусі налічваецца 246 палітвязняў. “Вясна” працягвае распавядаць пра тых, хто апынуўся ў зняволенні праз палітычны пераслед. Часам бывае, што сям’я сутыкаецца з прэсінгам у дачыненні адразу да некалькіх людзей – так за кратамі апынаюцца браты і сёстры, бацькі і дзеці, суджанцы. Тыя, хто іх любіць, вымушаныя глядзець ім услед праз краты муроў і растапляць сваёй любоўю кайданкі няволі.

Больш за 20 пацярпелых міліцыянтаў. У Брэсце за масавыя беспарадкі 10 жніўня судзяць адразу дзевяць чалавек

У судзе Маскоўскага раёна Брэста пачаўся разгляд крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадаках) за выбарчыя пратэсты 10 жніўня. На лаве падсудных — адразу дзесяць чалавек: бацька і сын, таксіст, студэнт, школьнік і іншыя. Справу разглядае суддзя Вера Філонік. У зале суда "не хапіла месца" нават сваякам падсудных. "Вясна" назірае за гэтай крымінальнай справай і распавядае яе падрабязнасці.

"Камяні ў нас кідалі як па камандзе": што кажуць міліцыянты ў судзе па сутыкненнях у Брэсце 10 жніўня

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 17 лютага працягваецца працэс па абвінавачванні дзевяці чалавек у актыўным удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 10 жніўня на вуліцах абласнога цэнтра.

Ад 3 да 4,5 гады калоніі. У Брэсце запрасілі тэрміны для дзевяці чалавек па справе аб масавых беспарадках 10 жніўня

Дзяржабвінаваўца запрасіў пакаранне для абвінавачаных — для ўсіх пазбаўленне волі ад трох да чатырох з паловай гады, нават для школьнікаў

У Брэсце на 3-4,5 гады калоніі асудзілі дзевяць чалавек па справе аб масавых беспарадках 10 жніўня

Суддзя палічыла, што віна ўсіх абвінавачаных ва ўдзеле ў масавых беспарадках 10 жніўня па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса даказаная.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»