Ігнат Сідорчык

рэжысёр, актор, паэт

Дата нараджэння: 25 жніўня 1989

Дата затрымання: 10 жніўня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 14 чэрвеня 2021

Дата вызвалення: 3 ліпеня 2023

Суддзя: Машкетаў Юрый

Пракурор: Падліпскі Дзмітрый

Ігнат Ігаравіч Сідорчык — акцёр і рэжысёр. У 2011 годзе скончыў кафедру рэжысуры Беларускай акадэміі мастацтваў.

Знаходзіўся ў ІЧУ г. Жодзіна, пазней быў пераведзены ў СІЗА-1. 

Спачатку яму было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу —  "Арганізацыя масавых беспарадкаў". Затым артыкул быў перакваліфікаваны на 342 — "Удзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак". 

16 лютага 2021 года суд Маскоўскага раёна Мінска асудзіў 31-гадовага палітзняволенага рэжысёра, акцёра і паэта Ігната Сідорчыка да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — "хіміі". Падставай для крымінальнай справы стаў створаны Ігнатам тэлеграм-чат "Прагулка", які сілавікі выявілі ў ягоным тэлефоне 10 жніўня 2020 года. У ім Ігнат паклікаў сваіх сяброў сустрэцца 9 жніўня і распавядаў ім, у тым ліку, як карыстацца проксі-серверам і дадаткамі ў выпадку блакавання інтэрнэту. Таксама яго абвінавацілі ў блакаванні руху ўвечары пасля выбараў каля кінатэатра "Беларусь" у Мінску.

14 чэрвеня 2021 года Ігнат пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 49.

3 ліпеня 2023 г. Сідорчык выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Масавы пераслед палітзняволеных "хімікаў": што вядома цяпер

У шклоўскай ПУАТ № 49 тэлефоны на экспертызу забралі ў палітвязняў Ігната Сідорчыка і Максіма Жарава.

Палітзняволенага рэжысёра Сідорчыка вызвалілі ў зале суда. Яго асудзілі да трох гадоў "хіміі"

Суд Маскоўскага раёна Мінска 16 лютага вынес прысуд па крымінальнай справы супраць 31-гадовага палітзняволенага рэжысёра, акцёра і паэта Ігната Сідорчыка.

«Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы

10 жніўня малады рэжысёр Ігнат Сідорчык выйшаў у краму каля дома. Два дні яго бацькі не маглі знайсці сына. Пра тое, што на яго заведзена крымінальная справа, даведаліся са званка следчага. Праўда, дагэтуль не разумеюць, за што. Пра Ігната, які пісаў вершы, здымаўся ў кіно, а цяпер сядзіць на Валадарцы, распавёў яго бацька. https://nn.by/?c=ar&i=266690

У Ігната Сідорчыка з'явіўся "хросны"

Юрген Хардт, прадстаўнік парламенцкай групы ХДС/ХСС па замежнай палітыцы ў нямецкім Бундэстагу, стаў “хросным” палітвязня Ігната Сідорчыка

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»