Ігар Петрусевіч
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Дзеравянка Таццяна
30 сакавіка 2022 года ў судзе горада Барысава быў агучаны прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Ігара Петрусевіча. Мужчыну абвінавачвалі ў абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса і асудзілі на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія").
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму ніякія іншыя падрабязнасці працэсу невядомыя. Справу разглядала суддзя Таццяна Дзеравянка.