Ігар Краўчанка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 23 кастрычніка 1969

Дата затрымання: 25 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Пірожнікава Таццяна

Ігар Мікалаевіч Краўчанка быў затрыманы напрыканцы лютага 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА-1.

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 13 чэрвеня 2022 года быў вынесены прысуд па справе Ігара Краўчанкі. Суддзя Таццяна Пірожнікава палічыла ягоную віну даказанай і вынесла рашэнне пакараць абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

У Мінску вынесены яшчэ адзін прысуд за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе

У ранейшыя гады абвінавачаны неаднаразова затрымліваўся за ўдзел у несанкцыянаваных маршах і мітынгах, быў некалькі разоў аштрафаваны па адміністрацыйных справах.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»