Ігар Краўцоў

Дата нараджэння: 26 студзеня 1985

Дата затрымання: 15 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Піскуноў Аляксандр

Месца зняволення: ПК № 15

Гомельскі абласны суд 10 лютага 2022 г. асудзіў жыхара Рэчыцы Ігара Уладзіміравіча Краўцова да трох з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за абразу ў каментарах Лукашэнкі і ваеннага камісара Гомельскай вобласці Андрэя Крываносава, а таксама распальванне сацыяльнай варожасці.

Утрымліваўся ў СІЗА-3. Адбывае тэрмін у ПК № 15

Двух жыхароў Гомельшчыны асудзілі да калоніі за абразу камісара Крываносава, Лукашэнкі і іншых чыноўнікаў

Гомельскі абласны суд 10 лютага асудзіў 36-гадовага жыхара Рэчыцы Ігара Краўцова да трох з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за абразу ў каментарах Лукашэнкі, ваеннага камісара Гомельскай вобласці Андрэя Крываносава і распальванне сацыяльнай варожасці. На мінулым тыдні за каментары пра Андрэя Крываносава, Лукашэнку і іншых чыноўнікаў жыхара Веткі асудзілі да двух гадоў калоніі. Распавядаем, што вядома пра гэтыя суды.

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»