Ганна Вішняк

валанцёрка тэлеграм-канала "Кіроўцы-97"

Дата нараджэння: 16 верасня 1992

Дата затрымання: 28 кастрычніка 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 25 лістапада 2022

Суддзя: Хвайніцкая Жанна

Пракурор: Кароль Аляксандр

Ганна Віктараўна Вішняк — валанцёрка тэлеграм-канала "Кіроўцы-97". Падчас і пасля акцый пратэсту дзяўчына дапамагала развозіць ваду па горадзе.

Была затрымана 28 кастрычніка 2020 г. Яе змясцілі пад варту і прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Да суда ўтрымлівалася ў СІЗА-1 у Мінску.

У судзе Заводскага раёна 4 чэрвеня 2021 г. быў абвешчаны прысуд па крымінальнай справе супраць чатырох адміністратараў тэлеграм-канала і чата “Кіроўцы 97”. Слуханні па справе праходзілі ў закрытым рэжыме. Падчас спрэчак пракурор папрасіў пакараць палітвязняў Гуціна, Кульшу і Вішняк, якія сваёй віны не прызналі, двума гадамі і шасцю месяцамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Таццяну Шкробат, якая супрацоўнічала са следствам і прызнала віну, — трыма гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). Менавіта такі прысуд і вынесла суддзя Жанна Хвайніцкая.

Ганна адбывала пакаранне ў ПК № 4 і 25 лістапада 2022 г. выйшла на волю.

У студзені 2024 г. стала вядома, што супраць былой палітзняволенай распачалі крымінальную справу за інтэрв'ю "экстрэмісцкаму фармаванню". У пракуратуры заявілі, што жанчына ў 2021 годзе была асуджаная на 2,5 года калоніі за ўдзел у пратэстах. Пасля таго, як адбыла свой тэрмін, яна з'ехала з Беларусі і дала інтэрв'ю "экстрэмісцкаму фармаванню" аб абставінах яе затрымання, асуджэння і ўмовах адбыцця пакарання ў папраўчай калоніі.

 

"Я распусціла гульку, а там — запечаная кроў". Гісторыя палітзняволенай Ганны Вішняк

28 кастрычніка 2020 года па Ганну прыйшлі. Дзяўчына распавяла "Вясне" пра допыты пад катаваннямі, як паводзілі сябе розныя палітвязні, а таксама чаму ўмовы ў СІЗА пасля знаходжання ў калоніі падаліся ёй раем. 

У Мінску трох адміністратараў каналу "Кіроўцы 97%" адправілі ў калонію

У судзе Заводскага раёна чацвёртага чэрвеня быў абвешчаны прысуд па крымінальнай справе супраць чатырох адміністратараў тэлеграм-канала і чата “Кіроўцы 97”.

Адміністратараў тэлеграм-каналу "Кіроўцы 97" судзяць у закрытым рэжыме

У судзе Заводскага раёна 5 траўня распачаўся суд над чатырма адміністратарамі тэлеграм-канала і чата “Кіроўцы 97”. Абвінавачаныя па справе – палітзняволеныя Дзяніс Гуцін, Ганна Вішняк, Вікторыя Кульша, а таксама Таццяна Ш. якая не знаходзіцца пад вартай.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»