Дзмітрый Рэзановіч

Дата нараджэння: 12 лістапада 1989

Дата затрымання: 29 кастрычніка 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму

Вынік суда: 19 гадоў і 9 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Тулейка Вячаслаў, Кухацкавалец Сяргей

Месца зняволення: СІЗА-6

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Дзмітрый Рыгоравіч Рэзановіч быў затрыманы напрыканцы кастрычніка 2020 года.

Яго, а таксама Ігара Аліневіча, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Дубоўскага абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці:

  • ч. 2 арт. 289 — акт тэрарызму;
  • ч. 2 і ч. 4 арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;

У лютым 2021 года КДБ унёс палітвязня ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

22 снежня 2021 г. у Мінскім абласным судзе быў вынесены прысуд фігурантам гэтай крымінальнай справы. Дзмітрый Рэзановіч атрымаў 19 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

9 студзеня 2022 г. Дзмітрыя перавялі ў СІЗА-6. У канцы траўня 2022 г. яго этапавалі ў ПК № 22. У калоніі яму (прыкладна праз месяц) далі "чырвоную" бірку — палітвязень не хадзіў на працу на "промку", яму трэба было кожныя тры гадзіны адзначацца.

У пачатку верасня 2023 г. стала вядома, што Дзмітрыя 35 сутак утрымлівалі ў ШІЗА.

У кастрычніку 2023 г. палітвязня перавялі ў памяшканне камернага тыпу да сакавіка.

Напрыканцы студзеня 2024 г. стала вядома, што па ініцыятыве адміністрацыі івацэвіцкай калоніі № 22 супраць Дзмітрыя ўзбудзілі крымінальную справу паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). 

Справу палітвязня пачалі разглядаць 26 сакавіка 2024 г. у судзе Івацэвіцкага раёна. 26 красавіка суддзя Сяргей Кухацкаволец прызнаў яго вінаватым і прызначыў у дадатак да 19 гадоў калоніі яшчэ дзевяць месяцаў зняволення. Да разгляду апеляцыйнай скаргі Дзмітрыя будуць утрымліваць у баранавіцкім СІЗА № 6.

Палітвязню Дзмітрыю Рэзановічу дадалі яшчэ 9 месяцаў калоніі

Па ініцыятыве адміністрацыі івацэвіцкай калоніі № 22 супраць Дзмітрыя Рэзановіча ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу палітвязня пачалі разглядаць яшчэ 26 сакавіка у судзе Івацэвіцкага раёна. 26 красавіка суддзя Сяргей Кухацкавалец прызнаў яго вінаватым і прызначыў у дадатак да 19 гадоў калой яшчэ дзевяць месяцаў зняволення.

Ад 18 да 20 гадоў: у Мінску вынеслі прысуды анарха-партызанам

22 снежня ў Мінскім абласным судзе агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да анархістаў Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Рэзановіча, Ігара Аліневіча і Сяргея Раманава.

Адрас для лістоў: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258В

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»