Дзіяна Кішкарэнка

Палітвязень

Дата нараджэння: 24 жніўня 1989

Дата затрымання: 4 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Сівец Іна

Дзіяна Кішкарэнка

Дзіяна Юр'еўна Кішкарэнка была абвінавачаная паводле "народнага" арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзянскі парадак). Суддзя Іна Сівец 4 кастрычніка 2022 года прызначыла ёй тры гады "хіміі" за ўдзел у "Маршы вызвалення палітвязняў", які адбыўся роўна два гады таму. Да суда дзяўчына была на волі пад паручальніцтвам. 

"Мінсктранс" ацаніў шкоду ад спынення транспарту 4 кастрычніка 2020 года ў 16 тысяч рублёў. Пазоў да Дзіяны будзе вырашацца ў асобнай грамадзянскай вытворчасці. Сума за спыненне транспарту будзе выплачвацца ў салідарным парадку ўсімі асуджанымі за ўдзел у гэтым Маршы.

Актуальны адрас высвятляецца. 

Мінчанку асудзілі да 3 гадоў "хіміі" за ўдзел у "Маршы вызвалення палітвязняў"

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 4 кастрычніка 2022 года паводле "народнага" артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзянскі парадак) асудзілі 33-гадовую Дзіяну Кішкарэнку. Суддзя Іна Сівец прызначыла ёй тры гады "хіміі" за ўдзел у "Маршы вызвалення палітвязняў", які адбыўся роўна два гады таму. Да суда дзяўчына была на волі пад паручальніцтвам.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»