Бяляўскі Сяргей

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Каляда Алег

Сяргея Бяляўскага абвінавацілі ў арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак па ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Алег Каляда.

Да суда Бяляўскі знаходзіўся на волі, пад залогам, і падпіскай аб нявыездзе.

Суд Маскоўскага раёна Мінска 3 снежня разгледзеў крымінальную справу і пастананавіў: пакараць Бяляўскага абмежаваннем волі тэрмінам на тры гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Тры гады "хатняй хіміі" прысудзіў суд жыхару Мінска ўдзел у жнівеньскіх падзеях мінулага года

Суд Маскоўскага раёна Мінска 3 снежня разгледзеў крымінальную справу Сяргея Бяляўскага. Яго абвінавацілі ў арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак па ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»