Артур Смалякоў

актывіст, сябра АГП

Дата нараджэння: 5 чэрвеня 1993

Дата затрымання: 27 ліпеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 7 лютага 2023

Дата вызвалення: 30 красавіка 2024

Суддзя: Скуратовіч Ала

Пракурор: Саковіч Аксана

Артур Русланавіч Смалякоў — сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі, быў затрыманы ў ліпені 2022 г. і не выйшаў на волю з ЦІП пасля 15 сутак арышту. Яму паставілі ў віну ч. 1 арт. 342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Працэс над ім і іншымі палітзняволенымі сябрамі АГП пачаўся 27 кастрычніка 2022 г. у судзе Фрунзенскага раёна Мінска. 31 кастрычніка суддзя Ала Скуратовіч прызнала Артура вінаватым і прысудзіла яму два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. У лістападзе палітвязня перавялі з СІЗА-1 у віцебскі СІЗА-2.

20 студзеня 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе разглядалі апеляцыйную скаргу: суддзя Алена Шылько пакінула прысуд без зменаў.

10 лютага 2023 г. МУС дадала палітзняволенага ў "спіс экстрэмістаў".

Артура этапавалі ў ПК № 3 у Віцьбе 7 лютага 2023 г.

30 красавіка 2024 г. выйшаў на волю. 

Трох сябраў АГП: Смалякова, Асмалоўскага і Чарнушыну — пакаралі калоніяй за ўдзел у акцыі пратэсту

Усіх іх прызналі вінаватымі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўным ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

За ўдзел у "Маршы новай Беларусі" судзяць сябраў АГП

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 27 кастрычніка пачаўся судовы працэс над сябрамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Артурам Смаляковым, Андрусём Асмалоўскім і Дзіянай Чарнушынай. Усіх іх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўным ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»