Арцём Майсіёнак

Дата нараджэння: 24 лістапада 1993

Дата затрымання: 23 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Блізнюк Юлія

Арцём Васільевіч Майсіёнак — прараб, працаваў у Расіі. Быў затрыманы 23 лістапада 2021 года (на наступны дзень пасля вяртання ў Беларусь) у межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Арцёму прад'яўлена абвінавачванне, яго перавялі ў СІЗА-1.

У канцы сакавіка 2022 г. справу Арцёма перадалі ў пракуратуру. У сярэдзіне красавіка суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Юлія Блізнюк прызнала хлопца вінаватым і асудзіла да трох гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу.

Арцём знаходзіцца за межамі Беларусі.

"Начальнік СІЗА прапанаваў мне падстрыгчыся або пасядзець у карцары". Экс-палітвязень — пра пяць месяцаў у зняволенні

Арцём распавёў "Вясне" пра пяць месяцаў зняволення, сукамернікаў, як яго маляваў палітзняволены мастак Алесь Пушкін, а таксама падзяліўся ўласнымі малюнкамі карцара ІЧУ на Акрэсціна і камеры на "Валадарцы".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»