Арцём Янкоўскі

Палітвязень

Дата нараджэння: 25 красавіка 2003

Дата затрымання: 13 жніўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Лабоцкі Віталь

Месца зняволення: Турма № 1

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Арцём Сяргеевіч Янкоўскі 13 жніўня 2023 года быў затрыманы за "распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць". Пасля гэтага супраць яго распачалі крымінальную справу. Пасля затрымання з Арцёмам публікавалі "пакаянае" відэа, дзе ён казаў, што ў 2020-м годзе прапаноўваў закідваць супрацоўнікаў міліцыі "кактэйлямі Молатава" і адпраўляў інструкцыю па іх вырабе сябрам.

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 17 лістапада 2023 году распачаўся суд над 20-гадовым Арцёмам. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў). Справу разглядаў суддзя Віталь Лабоцкі. Дакладны прысуд пакуль невядомы.

Арцёму падчас масавых пратэстаў было толькі 17 гадоў. Хлопца затрымалі праз некалькі месяцаў, як яму споўнілася 18 гадоў.

КДБ унёс Янкоўскага ў «Спіс тэрарыстаў» 2 лістапада — яшчэ да пачатку суда.

На 12 сакавіка 2024 г. у Арцёма быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай камісіі Юрый Казакевіч

 

Адрас для лістоў: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»