Антон Касцючэнка

Дата затрымання: 16 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 4 студзеня 2024

Суддзя: Крэпская Юлія

Антон Віктаравіч Касцючэнка асуджаны да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска 28 кастрычніка 2022 г. Суддзя Юлія Крэпская прызначыла яму калонію агульнага рэжыму за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №1.

4 студзеня 2024 г. выйшаў на волю. 

Мужчыну асудзілі да 1,5 года калоніі па "народным" артыкуле

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 28 кастрычніка 2022 года па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі Антона Касцючэнку. Яму прызначылі адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядала сумнавядомая суддзя Юлія Крэпская.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»