Андрэй Шмай

Дата затрымання: 19 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса — Агентурная дзейнасць
арт. 358 Крымінальнага кодэксу — Шпіянаж

Суддзя: Буруноў Яўген

Месца зняволення: СІЗА-2

Андрэй Шмай

Андрэй Валер'евіч Шмай — грамадзянін Украіны. Яго абвінавачваюць па двух цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 358 (шпіянаж) і арт. 358-1 (агентурная дзейнасць). Ягоную справу пачаў разглядаць Віцебскі абласны суд 15 лютага 2024 году. Суддзя — Яўген Буруноў

Андрэй утрымліваецца пад вартай з 19 студзеня 2023 года ў СІЗА-2. Затрымалі яго наўпрост на працоўным месцы. Доўгі час сям’я не ведала, што з ім здарылася, і толькі праз два тыдні жонцы Андрэя патэлефанавалі з органаў. Чалавек, які назваўся следчым, папрасіў перадаць дакументы Андрэя. Больш ніякіх падрабязнасцяў ён не паведаміў.

Мужчына нарадзіўся ў Чарнігаве і мае ўкраінскае грамадзянства. У Беларусь ён пераехаў пасля жаніцьбы. Сям'я ўжо 10 гадоў жыла ў Віцебску. Працаваў Андрэй рабочым па абслугоўванні будынкаў Віцебскага аблвыканкаму. 

Супрацоўніка віцебскага аблвыканкаму судзяць за "агентурную дзейнасць" на карысць Украіны

Працэс праходзіць у закрытым рэжыме.

 

Адрас для лістоў: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»