Андрэй Юркоў

Дата затрымання: 8 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму

Дата вызвалення: 25 красавіка 2023

Суддзя: Барэйка Дзяніс

Пракурор: Жук Юлія

Андрэй Сяргеевіч Юркоў — жыхар Маладзечна, асуджаны 24 лістапада 2021 года на паўтара года калоніі за абразу Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу).

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у стане алкагольнага ап'янення пры затрыманні супрацоўнікамі ДАІ выказаў абразу ў дачыненні да Лукашэнкі.

Для адбыцця пакарання Андрэй Юркоў быў этапаваны ў горацкую калонію № 9 (атрад № 10). Праваабаронцам вядома, што суд Валожынскага раёна прысудзіў палітвязню яшчэ адзін год ЛТП, які ён будзе адбываць пасля калоніі.

Па падліках праваабаронцаў вызвалены 25 красавіка 2023 г. 

Шматдзетнага бацьку асудзілі да паўтара года калоніі строгага рэжыму за абразу Лукашэнкі

24 лістапада 2021 года суд Маладзечна і Маладзечанскага раёна вынес асудзіў 34-гадовага Андрэя Юркова да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму за абразу Лукашэнкі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Ён знаходзіўся пад вартай з 8 лістапада 2021 года.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»