Андрэй Гарун

Палітвязень

Дата нараджэння: 4 лютага 1989

Дата затрымання: 7 кастрычніка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
арт. 179 Крымінальнага кодэкса — Незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці

Вынік суда: 7 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Шведаў Ігар

Месца зняволення: ПК № 3

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Андрэй Аляксандравіч Гарун — былы супрацоўнік праваахоўных органаў, затым да затрымання працаваў у EPAM.

Быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года паводле ч. 3 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці) і ч. 1 арт. 179 КК (Незаконныя збіранне або распаўсюд інфармацыі пра прыватнае жыццё) за перадачу звестак сілавікоў у Telegram-каналы "Карнікі Беларусі" і "Чорная кніга Беларусі".

Справу палітвязня пачалі разглядаць 25 жніўня 2022 г. у Магілёўскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. Суддзя Ігар Шведаў прызначыў Андрэю сем гадоў зняволення.

У снежні 2022 г. КДБ уключыў палітвязня ў спіс "асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітзняволены адбывае пакаранне ў ПК № 3.

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»