Аляксей Міхайлаў

Дата нараджэння: 9 кастрычніка 1979

Дата затрымання: 15 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 406 Крымінальнага кодэкса — Неданясенне пра злачынства

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата вызвалення: 21 чэрвеня 2023

Суддзя: Хрыпач Сяргей

Аляксей Генадзьевіч Міхайлаў — фігурант справы аб падпале дома Гайдукевіча. Абвінавачваецца паводле ч. 2 арт. 406 Крымінальнага кодэксу за "неданясенне пра злачынства".

У ноч на з 11 на 12 ліпеня 2021 года дом дэпутата Алега Гайдукевіча ў Мінскай вобласці ў вёсцы Сёмкава атакавалі кактэйлямі Молатава. Днём гэтага дня КДБ распачалі справу паводле ч. 1 арт. 289 КК РБ "Акт тэрарызму". 

У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня 2023 г. абвясцілі прысуд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў Аляксею Міхайлаву 2 года калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за "неданясенне пра злачынства". Яго вызвалілі з СІЗА-1 у зале суда па адбыцці тэрміну.

3 лістапада 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»