Аляксей Коршун

Дата нараджэння: 25 траўня 1996

Дата затрымання: 31 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 жніўня 2023

Аляксей Сяргеевіч Коршун з Оршы быў затрыманы 31 сакавіка 2021 г.

Пазней быў асуджаны на два гады і шэсць месяцаў зняволення за каментары ў сацсетцы "ВКонтакте" паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне варожасці).

16 верасня 2021 з'явілася інфармацыя аб пераводзе Аляксея па памілаванні на "хімію" (у ПУАТ № 3).

29 лістапада 2021 стала вядома, што Аляксей Коршун пакінуў Беларусь.

Напрыканцы кастрычніка 2022 г. з'явілася інфармацыя, што Аляксея затрымалі ў Расіі: Коршуну ўдалося збегчы ў Смаленск да сваякоў, пасля яму дапамаглі перабрацца ў Белгарад. Пасля пачатку вайны ён пераехаў у Варонеж, дзе паліцыя яго затрымала 21 чэрвеня. Мужчыну вывезлі ў Беларусь 26 кастрычніка. На радзіме Коршуну пагражае ад 1 да 3 гадоў турмы за ўцёкі. Хлопца змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна, а пасля перавезлі ў баранавіцкі СІЗА-6.

У лістападзе адбыўся суд па замене Аляксею пакарання з "хіміі" на калонію. Са снежня 2022 года палітвязень знаходзіцца ў папраўчай калоніі № 17 у Шклове.

Па падліках праваабаронцаў, у канцы жніўня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

"Ты разумееш, што не будзеш тут сядзець?" Гісторыя беларускага палітвязня, які ўцёк з "хіміі" ў Расію, а потым яго вярнулі

Прызнанага палітвязнем беларуса Аляксея Каршуна, у якога ў 2021 годзе атрымалася пакінуць краіну, затрымалі ў Расіі і 26 кастрычніка адправілі на радзіму. Пра тое, як ён жыл пасля ўцёкаў і да выправаджэння распавёў праект "7×7".

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»