Аляксей Дужы

Дата нараджэння: 5 кастрычніка 1982

Дата затрымання: 2 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Якунчыхін Аляксандр

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Аляксей Іванавіч Дужы — пластычны хірург першай кваліфікацыйнай катэгорыі, мае стаж больш за 10 гадоў, сябра асацыяцыі Беларускага Таварыства пластычнай рэканструктыўнай і эстэтычнай хірургіі.

Быў затрыманы 2 лютага 2023 года наўпрост на працоўным месцы. Пасля адміністрацыйнага арышту ён не выйшаў на волю. За "рэпосты" быў асуджаны двойчы і прабыў у ІЧУ на Акрэсціна да пераводу ў жодзінскую турму № 8 9 сакавіка 2023 г. Вядома, што на яго завялі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). 24 лютага 2022 г. у яго дома правялі вобшук.

Аляксея змясцілі ў ізалятар на Акрэсціна. Там, а пасля ў Жодзіна, ён знаходзіўся да заканчэння суда.

Разгляд справы Аляксея распачалі 20 красавіка 2023 г. у судзе Савецкага раёна Мінска. 28 красавіка суддзя Аляксандр Якунчыхін прызначыў пластычнаму хірургу два гады "хіміі" за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

У Мінску асудзілі пластычнага хірурга Аляксея Дужага за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе

Вядома, што ў канцы мінулага года ў кватэры лекара ў Гомелі прайшоў ператрус.

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»