Аляксей Арлоў

Дата нараджэння: 15 лістапада 1992

Дата затрымання: 15 траўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Макарэвіч Святлана

Месца зняволення: ПК № 22

Аляксей Арлоў

Аляксей Аляксандравіч Арлоў быў затрыманы 15 траўня 2023 года па абвінавачванні ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу) — за данаты арганізацыі, прызнанай экстрэмісцкім фармаваннем. Да гэтага, у красавіку, Аляксея затрымліваў ГУБАЗіК, і затым яго асудзілі да арышту па адміністрацыйным артыкуле.

Аляксей утрымліваецца ў СІЗА-1.

Прысуд — 3 гады ў калоніі агульнага рэжыму. 

19 снежня 2023 г. у Аляксея быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай камісіі Ігар Любавіцкі. Прысуд пакінулі без зменаў. 

5 студзеня 2024 унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

У пачатку студзеня 2024 г. утрымліваўся ў СІЗА-6, пераведзены ў ПК-22

Адрас для лістоў: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»