Аляксандр Жыхарэвіч

Дата нараджэння: 31 снежня 1977

Дата затрымання: 2 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады і 8 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 10 жніўня 2021

Дата вызвалення: 21 снежня 2023

Суддзя: Панасенка Наталля

Аляксандр Валянцінавіч Жыхарэвіч двойчы асуджаны па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (Абраза прадстаўнка ўлады) і арт. 364 КК (Пагроза гвалтам) агульным тэрмінам на 2 гады і 8 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").

Адбывае пакаранне ў папраўчай установе ў Магілёве.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Мінчука, які адбывае палітычную "хімію" ў Магілёве, судзілі яшчэ раз – і прысудзілі яшчэ два гады "хіміі"

Як пішуць магілёўскія праваабаронцы, 20 верасня 2021 года суддзя суда Ленінскага раёна Наталля Панасенка вынесла прысуд па крымінальнай справе па арт. 369 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да мінчука Аляксандра Жыхарэвіча. Яго прызналі вінаватым у тым, што ў снежні 2020 года ён пакінуў абразлівы каментар у дачыненні да ўчастковага інспектара з Бабруйска Руслана Шумахера ў адным з тэлеграм-чатаў, прызнаных экстрэмісцкім.

Пад постам, у якім сцвярджалася, што міліцыянт фабрыкуе адміністрацыйныя справы, у каментары Жыхарэвіча была выкарыстаная мянушка "плявок".

Сваю віну мінчук прызнаў часткова, заявіўшы, што мэты абразіць міліцыянта ў яго не было. Аднак лінгвістычная экспертыза зацвердзіла, што ў мянушцы "плявок" змяшчаецца негатыўная канатацыя.

На судзе таксама прагучала, што ў траўні 2021 года ў дачыненні да Аляксандра Жыхарэвіча вынесены прысуд у 2,5 года калоніі адкрытага тыпу за пагрозу гвалтам у адрас супрацоўніка праваахоўных спраў. Аднак падрабязнасцяў па гэтай справе на судзе не згадвалася.

Па выніках працэсу, суддзя Наталля Панасенка прысудзіла Жыхарэвічу два гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Таксама Аляксандр павінен будзе выплаціць адну тысячу рублёў Руслану Шумахеру ў якасці маральнай кампенсацыі.

У сукупнасці з мінскім прысудам, шляхам паглынання часткі тэрміну, Жыхарэвічу трэба будзе правесці на "хіміі" 2 гады і 8 месяцаў – гэта з улікам таго, што з 2 сакавіка па 14 траўня ён утрымліваўся ў ізалятары.

Адбываў пакаранне ў ПУАТ № 43

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

21 снежня 2023 г. вызвалены па сканчэнні тэрміну. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»