Аляксандр Сяліцкі

Дата нараджэння: 20 студзеня 1986

Дата затрымання: 7 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады і 3 месяцы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 7 снежня 2021

Дата вызвалення: 7 сакавіка 2024

Суддзя: Елісеенка Вячаслаў

Пракурор: Міцько Надзея

Аляксандр Сяліцкі. Фото: spring96.org

Аляксандр Міхайлавіч Сяліцкі быў затрыманы асуджаны да 2 гадоў і 3 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).

Згодна з абвінавачваннем, Сяліцкі пакінуў абразлівы каментар пад публікацыяй Вольгі Карач у "Аднакласніках" пра міліцыянта Бабруйскага РАУС Андрэя Комара. 

Прысуд быў абвешчаны 7 снежня 2021 года.

Мужчыну ўзялі пад варту ў зале суда адразу пасля абвяшчэння прысуду. Таксама ён павінен будзе выплаціць 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды пацярпеламу.

Аляксандр адбывае пакаранне ў магілёўскай ПК № 15. Ён захапляецца будоўляй і рамонтам і будзе рады падтрымаць гэтыя тэмы ў ліставанні.

Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю ў сакавіку 2024 г. 

"Участковыя худымі бываюць?" Мужчыну асудзілі на 2 гады і 3 месяцы калоніі за абразу міліцыянта

У судзе Докшыцкага раёна разгледзелі крымінальную справу ў дачыненні да Аляксандра Сяліцкага, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых паўнамоцтваў (арт. 369 КК).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»