Аляксандр Рамановіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 22 красавіка 1983
Дата затрымання: 4 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Астапенка Дзмітрый
Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання
Аляксандр Уладзіміравіч Рамановіч быў затрыманы 4 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Яго перавялі ў СІЗА-1 і выставілі абвінавачванні.
У судзе Заводcкага раёна 21 сакавіка 2022 года Аляксандра Рамановіча асудзілі да трох гадоў "хіміі". Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Астапенка.
Пасля абвяшчэння прысуду мужчына быў вызвалены да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.