Аляксандр Курхінен
Дата нараджэння: 14 ліпеня 1988
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Трусевіч Максім
У судзе Першамайскага раёна горада Мінска 11 жніўня 2023 года быў асуджаны Курхінен Аляксандр Эравіч.
Справу на падставе ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) разгледзеў суддзя Максім Трусевіч, які прысудзіў Аляксандру 3 гады "хатняй хіміі".
20 кастрычніка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Вядома, што Аляксандр быў вымушаны эміграваць.