Аляксандр Колпак

Дата нараджэння: 4 кастрычніка 1967

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Філонік Вера

Месца зняволення: ПК № 1

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Аляксандра Уладзіміравіча Колпака асудзілі за каментары ў Telegram-чатах падчас пратэстаў у 2020 годзе яго прызналі вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці)

Дзяржаўнае абвінавачванне запрасіла для яго чатыры гады пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такі прысуд 29 верасня 2022 г. і прызначыла ў Брэсце суддзя Вера Філонік. Акрамя гэтага, у мужчыны канфіскавалі мабільны тэлефон як "сродак здзяйснення злачынства".

23 снежня 2022 г. КДБ уключыў палітвязня ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Напрыканцы студзеня 2023 г. Аляксандра перавялі з СІЗА-7 у наваполацкую калонію № 1.

"Заклікаў ствараць заторы на дарогах". Мінчука асудзілі да 4 гадоў калоніі за каментары ў Telegram-чатах падчас пратэстаў у 2020 годзе

У Брэсцкім абласным судзе 29 верасня да чатырох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 55-гадовага мінчука Аляксандра Колпака. За каментары ў Telegram-чатах падчас пратэстаў у 2020 годзе яго прызналі вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Такі прысуд вынесла суддзя Вера Філонік — менавіта такое пакаранне патрабаваў пракурор.

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»