Аляксандр Бабіч

прадпрымальнік

Дата нараджэння: 25 лістапада 1988

Дата затрымання: 21 верасня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 9 студзеня 2024

Суддзя: Брэган Яўген

Аляксандр Уладзіміравіч Бабіч жыхар Брэста. Пасля школы вывучыўся на краўца верхняй вопраткі. Пайшоў збой у швейнай вытворчасці, не стала пастаянных заробкаў  і ён перавучыўся на слесара газавага абсталявання, дзе прапрацаваў пяць гадоў. За два месяцы да арышту Аляксандр адкрыў краму, якая займаецца ўпакоўкаю. Цяпер там працуе ягоная маці.

Аляксандр асуджаны на тры з паловай гады калоніі па абвінавачванні паводле арт. 363 КК (супраціў супрацоўнікам міліцыі) за падзеі 9 жніўня 2020 года ў горадзе. А менавіта за тое, што нібыта нагою двойчы ўдарыў амапаўца.

Згодна з матэрыяламі, гэтымі дзеяннямі мужчына нанёс сілавіку Русілаву “фізічны боль і маральныя пакуты”.

23 снежня 2020 года ў судзе Маскоўскага раёна Брэста быў вынесены прысуд Аляксандру Бабічу і Міхаілу Шабалюку. Дзяржабвінаваўца папрасіла пакаранне для Бабіча ў выглядзе пазбаўлення волі на 3 гады і 6 месяцаў з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Для Шабалюка Міхаіла на тэрмін у 3 гады ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму. І менавіта такі прысуд вынес суддзя Яўген Брэган.

Аляксандр знаходзіўся ў брэсцкім СІЗА-7. Маці палітвязня казала, што з яе сына там маральна здзекаваліся: “На праверках яму трэба два разы на дзень выкрыкваць: "Я экстрэміст, які аказаў супраціў міліцыянтам". Калі заходзіць да начальніка СІЗА ў кабінет, таксама мусіць паўтараць гэтыя словы”. Таксама на яго ўвесь час надзявалі кайданкі.

Пасля Аляксандр быў пераведзены адбываць пакаранне ў ПК № 3.

Выйшаў на волю 9 студзеня 2024 г. 

МУС у лістападзе 2022 г. дадала палітвязня ў спіс "асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".

Двух берасцейцаў асудзілі на тры з паловай і тры гады калоніі за супраціў міліцыі

23 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Брэста быў вынесены прысуд Аляксандру Бабічу і Міхаілу Шабалюку, абвінавачаным паводле артыкула 363 КК РБ (супраціў супрацоўнікам міліцыі) за падзеі жніўня 2020. Дзяржабвінаваўца папрасіла пакаранне для Бабіча ў выглядзе пазбаўлення волі на 3 гады і 6 месяцаў з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Для Шабалюка Міхаіла - на тэрмін у 3 гады ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму. І менавіта такі прысуд вынес суддзя Яўген Брэган.

«Трэба два разы на дзень выкрыкваць «Я экстрэміст». Берасцейка распавяла, як у СІЗА здзекуюцца з ейнага сына

Берасцеец Аляксандр Бабіч увечары 9 жніўня выйшаў у цэнтр гораду, бо не быў згодны з фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў: гэта каштавала хлопцу 3,5 года волі. Бабіча з яшчэ адным берасцейцам, Міхаілам Шабалюком, абвінавацілі ў супраціве АМАПу. Ужо чацвёрты месяц Аляксандр застаецца ў берасцейскім СІЗА № 7.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»