Аляксандр Ганчар
Дата нараджэння: 9 чэрвеня 1985
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Дата вызвалення: 20 снежня 2023
Суддзя: Пракаповіч Вольга
Ганчара Аляксандра Анатольевіча 24 снежня 2021 года прызналі вінаватым у пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў і яго блізкіх (арт. 364 КК), і прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 2 гады "хатняй хіміі".
28 лютага 2021 года ён пакінуў каментар у чаце "Салігорск для Жыцця Chat". Да суда Аляксандр знаходзіўся на волі пад асабістым паручальніцтвам. Таксама з яго на карысць пацярпелага Салаўя Сяргея Іванавіча і Шалохі Алега Пятровіча спагналі па 2.000 беларускіх рублёў у якасці матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды. А мабільны тэлефон быў канфіскаваны ў даход дзяржавы. Прысуд агучыла суддзя суда Салігорскага раёна Вольга Пракаповіч.
Таксама МУС паведаміла, што Аляксандр быў асуджаны паводле арт. 369 КК, і ўнесены да спіску "экстрэмістаў".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Выйшаў на волю напрыканцы 2023 г.