Алена Несцяровіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 7 чэрвеня 1980

Дата затрымання: 29 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 19 верасня 2023

Суддзя: Галаўкова Вера

Алена Анатольеўна Несцяровіч была затрыманая па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

Вядома, што Алена праходзіць па крымінальнай справе па артыкулах 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

10 жніўня 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе палітзняволеную прызналі вінаватай і прызначылі ёй два з паловай гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Выйшла на волю 19 верасня 2023 г. 

Чарговай абвінавачанай па "справе Зельцэра" прысудзілі 2,5 гады калоніі

Начальнік Галоўнага ўпраўлення Следчага камітэта Шышко паведаміў, што ў суд перададзена ўжо 57 крымінальных спраў супраць беларусаў, якія пакінулі негатыўныя каментары пра Федасюка. Частка крымінальных спраў яшчэ знаходзіцца ў вытворчасці. Прадстаўнік СК запэўніў, што сілавікі ўжо вылічылі "абсалютна ўсіх" людзей, якія пакідалі такія каментары.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»