Алег Слыш

Дата нараджэння: 5 верасня 1981

Дата затрымання: 20 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 ліпеня 2023

Суддзя: Хаткевіч Яўген

Слыш Алег Уладзіміравіч, як мяркуецца, затрыманы за каментары, пакінутыя ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка камітэта дзяржаўнай бяспекі Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе па арт. 369, ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядалі з 10 па 21 лістапада 2022 года ў закрытым судовым пасяджэнні.

24 лютага 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Выйшаў на волю з ПК № 3 летам 2023 г.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»