Алег Барадзін

Дата нараджэння: 28 студзеня 1979

Дата затрымання: 29 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Алег Віктаравіч Барадзін — жыхар Гомеля, дырэктар мэблевай вытворчасці. Супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 29 сакавіка 2022 г. за тое, што мужчына сфатаграфаваў двух расейскіх вайскоўцаў нападпітку. У выніку мужчыну прызначылі 15 сутак арышту за падпіску на "экстрэмісцкія" Telegram-каналы.

Пасля вызвалення з ІЧУ Алег дазнаўся, што на яго распачалі крымінальную справу, і з сям'ёй пакінуў Беларусь.

«У КДБ сказалі, што я зганьбіў вайскоўцаў з Расеі». Гісторыя беларуса, арыштаванага за фатаграфаванне расейскіх вайскоўцаў

Алег Барадзін жыў у Гомелі, працаваў дырэктарам мэблевай вытворчасці. 29 сакавіка 2022 году яго затрымалі супрацоўнікі КДБ, кажа суразмоўца.

Што вядома пра затрыманых на Гомельшчыне за фота і відэа расейскай вайсковай тэхнікі

Жыхар Гомеля даслаў у "Беларусь головного мозга" відэа тэхнікі на вакзале.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»