Ала Ціхамірава
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Паўлоўская Іна
Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання
Абвінавачаная – 54-гадовая мясцовая жыхарка Ала Ціхамірава. Жанчыне выставілі абвінавачанне па ч. 1 арт. 368 – «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Падчас судовага пасяджэння абвінавачаная цалкам прызнала сваю віну, пасля чаго 20 снежня суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна прызнаў Алу Ціхаміраву вінаватай у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 368 «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і прысудзіў яе «да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу». Судовае пасяджэнне ўзначальвала суддзя Іна Паўлоўская.
Рашэнне суда пакуль не ўступіла ў законную сілу і можа быць абскарджана. Пасля абвяшчэння прысуду Алу Ціхаміраву вызвалілі ў зале суда пад падпіску аб нявыездзе.
Жанчына патэлефанавала ў міліцыю і аблаяла Лукашэнку – 2 гады «хіміі»
20 снежня суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна разгледзеў справу Алы Ціхаміравай.